Дом-музей - лаурэат Прэміі года Рэспублікі Беларусь "За дасягненні ў маральным і эстэтычным выхаванні беларускага народа" (1998г.)
Лаурэат 1998 Лаурэат 2003 Лаурэат 2003 Лепшая установа культуры Гродзенскай вобласці (2002г.), Пераможца-лаўрэат Першага Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь" (2003г.),
НАВІНЫ Дома-музея Адама Міцкевіча:

<Афіша 27.04.07.

27 красавіка ў Доме-музеі адбылося адкрыццё новага фотаграфічнага праекта “Альбом відаў гістарычных беларускіх”. На выстаўцы прадстаўлены работы фотамастака Віктара Жураўкова (г.Мінск), затым, З 18 мая, яго зменяць работы Віктара Сядых. Праект ажыццёўлены ў супрацоўніцтве з Народным фотаклубам “Мінск”, пры падтрымцы галерэі “Свет фота” і Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”.

14 сакавіка ў эфіры польскага агульнадзяржаўнага тэлеканала TVP-2 быў паказаны відэафільм пра наш Дом-музей Адама Міцкевіча. Здымкі адбываліся летам 2006 года.

<Здымкі фідэафільма ў Доме-музеі 11.03.07.

11 сакавіка ў нашым горадзе, у т.л. і ў нашым Доме-музеі, адбыліся здымкі відэафільма пра г.Навагрудак. Іх праводзіла творчая група Тэлерадыёаб’яднання “Саюз”. (Фільм быў паказаны 14 красавіка (субота) ў тэлеперадачы “Тэлечасопіс “Саюз” (рубрыка “Спадчына”) на канале АНТ. Гэты ж фільм будзе дэманстравацца і на шэрагу каналаў Расійскай Федэрацыі.)

Сустрэча 28.02.07.

28 лютага ў Доме-музеі адбылася чарговая літаратурная сустрэча. На гэты раз гасцямі былі пісьменнік Яўген Лецка і выкладчык Магілёўскага дзяржуніверсітэта Віталь Еўмянькоў – даследчык творчасці Адама Міцкевіча, аўтар падрыхтаванага да друку рамана “Пялёсткі белай ружы” па матывах паэмы “Пан Тадэуш”. Прысутныя на сустрэчы паслухалі таксама запісаныя на кампакт-дыску некалькіх песен, напісаных на словы Адама Міцкевіча.

6 лютага ў эфіры Рэспубліканскага радыё ( 1 праграма) прагучала інтэрв'ю з дырэктарам Дома-музея.



Запрашэнне на выстаўку

19 студзеня ў Доме-музеі адбылося адкрыццё персанальнай фотавыстаўкі Ігара Пешахонава-Міцкевіча (г.Ліда) "Зімовы Навагрудак", а таксама прайшла прэзентацыя фотаальбома "Навагрудак", выдадзенага ім жа ў выдавецтве "Беларусь" у канцы 2006г.
Выстаўка працуе да 20 сакавіка.
Фотаальбом "Навагрудак" ужо прадаецца ў кнігарнях.



<Батлеечны спектакль 03.01.07.

3 і 4 студзеня ў Доме-музеі адбыліся прадстаўленні батлеечнага спектакля "Тры каласкі" для выхаванцаў дзіцячых садкоў г.Навагрудка.



Copyright © 2007