![]() |
|||
|
Гісторыя Дома-музея Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку. Першая
рэальная спроба стварэння ў Навагрудку музея Адама Міцкевіча адносіцца
да 1920 года. Тагачасны орган мясцовай
улады - Навагрудскі павятовы рэўком выдаў 16 верасня 1920г. загад
№40 аб утварэнні ў доме, дзе жыў паэт музея або бібліятэкі яго імя.
Загадвалася прадаставіць пражываючым там людзям новае жыллё, а будынак
аддаць у распараджэнне аддзела народнай асветы. Дадзенае рашэнне
не было ажыццёўлена, бо ў ходзе польскай-савецкай вайны Навагрудак
праз два тыдні быў заняты польскай арміяй.Рэальна Дом-музей быў створаны
ў 1930-я гады намаганнямі "Міцкевічаўскага камітэта" -
добраахвотнага навуковага таварыства пад кіраўніцтвам мясцовага ваяводы.
Рашэнне аб стварэнні Дома-музея прынята "Міцкевічаўскім камітэтам" 10
мая 1931г. Адкрыццё музея адбылося 11 верасня 1938 года. Яго першым
дырэктарам стаў Уладзіслаў Ляруй (Wl. Laroj). З устанаўленнем на
Заходняй Беларусі савецкай улады, пастановай Савета народных Камісараў
БССР ад 3.12.1940г. Дом-музей быў узяты пад ахову дзяржавы і перайшоў
у распараджэнне Народнага камісарыята асветы. У чэрвені 1941г. Дом-музей
быў разбураны трапіўшай у яго нямецкай авіябомбай. Была знішчана
большая частка экспанатаў. Пэўная колькасць уцалелых экспанатаў была
вывезена ў пасляваенны час на тэрыторыю Польшчы.Дом-музей быў адноўлены
ў даваенным выглядзе да 100-годдзя з дня смерці А.Міцкевіча і адкрыты
26 лістапада 1955г. Чарговая музейная экспазіцыя адчынілася ў 1971
годзе і з пэўнымі зменамі праіснавала да канца 1980-х. У 1989-1990-м
гадах віленскім аддзяленнем польскай фірмы "Budymex" за
сродкі беларускага боку была праведзена рэканструкцыя сядзібы Міцкевічаў:
адноўлены будынак па ўзору пач. ХІХст., пабудаваны флігель, які злучаецца
з асноўным будынкам падземным пераходам, а таксама свіран, калодзеж,
альтанка. У адноўленым будынку 12 верасня 1992г. адкрылася новая
экспазіцыя, створаная сумесна супрацоўнікамі Дома-музея і Музея Літаратуры
імя А.Міцкевіча з Варшавы. У ёй знаходзілася, акрамя ўласных, і 152
экспанаты, перададзеныя на дэпазіт польскімі музеямі. У маі 2001г.
дадзеныя экспанаты вернуты польскаму боку.Дзеючая сёння экспазіцыя
адкрыта 25 мая 2001г. Работы па яе стварэнню (за сродкі мясцовага
(Навагрудскага райна) бюджэту) выкананы прадпрыемствам "Мінскі
мастацкі камбінат". Аўтары навуковай канцэпцыі супрацоўнікі
Дома-музея С.Анісімава. Н.Чарняўская, М.Гайба. Мастацкае рашэнне
ажыццёўлена мастаком Г.Чыстым (г.Мінск).Дырэктар музея са студзеня
2000г. М.П.Гайба. Штогод Дом-музей наведвае каля 20 тысяч чалавек.
Экскурсіі праводзяцца на беларускай, рускай, польскай, нямецкай і
англійскай мовах. Пляц для
пабудо-вы дома купіў за 50 рублёў у 1803 годзе бацька паэта - Мікалай
Міцкевіч - тады мінскі каморнік. Тут
ужо былі скляпы і падмуркі дома, які калісьці належаў былому навагрудскаму
бурмістру і згарэў падчас пажару ў Наваградку ў 1751 годзе. Спачатку
Мікалай Міцкевіч (бацька Адама) пабудаваў на пляцы сціплы драўляны
дом, як дазваляла складанае фінансавае становішча. У 1806-1807 годзе
пасля вялікага пажару ў горадзе драўляны дом згарэў і на гэтым месцы
быў пабудаваны новы, мураваны дом, які, паводле слоў Ігнація Дамейкі,
быў "найлепшым ва ўсім мястэчку, дзе мураванымі былі толькі
касцёлы і кляштары". |
||
Copyright © 2007 |
|||