16 снежня ў
г.Навагрудку і ў нашым Доме-музеі праходзілі здымкі телеперадачы "Новыя падарожжы дылетанта" з
Ю.Жыгамонтам. Перадача выйшла ў эфір канала СТБ (Сталічнае
Тэлебачанне) у нядзелю
24 снежня.
22 снежня (да
дня нараджэння Адама Міцкевіча) ў Доме-музеі адкрылася выстаўка
вышываных карцін "Паэтычныя словы сцяжка",
аўтарамі якіх з'яўляюцца жыхары Навагрудчыны, а таксама адбылося
пасяджэнне літаратурна-музычнага салона - канцэрт камернай
музыкі "Памяці А.Міцкевіча" у выкананні выкладчыкаў
і навучэнцаў Навагрудскай дзіцячай школы мастацтваў.Названая
выстаўка працуе да 15.01.07.
23 лістапада ў
Доме-музеі адкрылася персанальная выстаўка мастака Віктара
Залаціліна "Фарбы Навагрудчыны" -
22 пейзажы. Выстаўка будзе працаваць да канца снежня 2006г.
03 лістапада ў
Доме-музеі адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі майстра
па вышыўцы Кулакоўскай Таццяны "Свет прыгажосці,
свет захапленняў", на якой прадстаўлена 49 вышываных карцін,
а таксама вышытыя рушнікі і сурвэткі. Выстаўка працуе да канца
снежня 2006г.
28 верасня ў
эфіры Радыёканала "Культура" (102,9
FM) прагучала 30-ці хвілінная перадача аб Навагрудку. Яе сааўтарамі
былі дырэктар Дома-музея М.Гайба і ст. навуковы супрацоўнік
С.Анісімава.
11-13 кастрычніка дырэктар
Дома-музея прымаў удзел у Міжнароднай канферэнцыі "Музеі Беларусі і Літвы. Погляд у ХХІ стагоддзе",
якая адбылася ў г.Мінску на базе Беларускага інстытуту праблем
культуры.
27.09.2006 ПТУШЫНЫ СВЕТ ЗАХАПЛЯЛЬНЫ
Доўгі час у Доме-музеі А. Міцкевіча працавала фотавыстава «Птушкі
вакол нас», якую арганізавалі раённае аддзяленне «Ахова птушак
Бацькаўшчыны» (АПБ) i эколага-біялагічны цэнтр дзяцей i моладзі
горада. Выдатныя работы фотамастакоў-анімалістаў - Мікалая
Гулінскага, Георгія Гулеўскага, Сяргея Чарапіцы, Яўгена Сліжа
былі прапанаваны Гродзенскім абласным аддзяленнем АПБ. Пад
час афіцыйнага адкрыцця выставы музей гасцінна сабраў не
толькі навагрудчан, але i гасцей з Мінска, Гродна i Барысава.
Вершаванымі радкамі з паэмы "Пан Тадэвуш" А. Міцкевіча,
якія адлюстроўваюць векавую цесную сувязь чалавека з жывой
прыродай, вітаў дырэктар музея М.П. Гайба ўсіх прысутных.
Фотавыставу прэзентавалі самі мастакі М. Гулінскі i Г. Гулеўскі,
якія цікава i захапляльна распавялі пра сустрэчы са сваімі
аб'ектамі фотапалявання. На выставе былі прадстаўлены фатаграфіі
як звычайных відаў птушак, так i тых, якія сустракаюцца вельмі
рэдка ці нават занесены ў Чырвоную кнігу РБ. Гэта, напрыклад,
арлан-белахвост, малы арлец, жоўтагаловы дзяцел, чорны бусел,
зімародак i інш. Прэзентацыю дзейнасці АПБ адкрылі гурткоўцы
клуба "Крылаты дазор", які працуе на базе эколага-біялагічнага
цэнтра. Супрацоўнік АПБ Руслан Шайкін распавядаў аб дзейнасці
Грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Разам з тым адбылася прэзентацыя дзейнасці Навагрудскага
раённага аддзялення "АПБ". Пад час прэзентацыі
госці змаглі пазнаёміцца з выдавецкай дзейнасцю арганізацыі
i стаць членам АПБ. Напрыканцы сустрэчы Дзмітрый Вінчэўскі
расказаў пра жыццёвы шлях заснавальніка беларускай арніталогіі
Kaнстанціна Тызенгаўза, які 220 год назад нарадзіўся ў мястэчку
Жалудок, што знаходзіцца ў Шчучынскім раёне. Апошняе слова
ў прэзентацыю ўнёс Г. Гулеўскі, які наладзіў для ўcix прысутных
экспрэс-выставу на падлозе пакоя музея. Усе наведвальнікі
яшчэ раз змаглі адчуць цеплыню i любоў, якімі прасякнуты
работы фотамастакоў. Мы спадзяёмся, што гэтае знаёмства стане
ступенькай да фарміравання мастацкага густу, зацікаўленнасці
i беражлівых адносін да прыроды, да ўсяго жывога.
А. КАЗЛОВІЧ, старшыня Навагрудскага раённага аддзялення ГА
АПБ. ("Новае жыццё").
18 верасня ў
эфіры канала АНТ у праграме "Наше утро" быў
паказаны невялікі сюжэт аб гісторыі нашага Дома-музея.
9 верасня ў
Доме-музеі адбылася экскурсія і прайшоў камерны канцэрт (выкладчыкі
і вучні Навагрудскай школы мастацтваў)
для ўдзельнікаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Ягелоны:
дынастыя, эпоха, спадчына", што праходзіла ў Гальшанах-Навагрудку.
29 жніўня Дом-музей наведала польскае тэлебачанне (TVP-3,
Беласток).
" Днямі наш горад наведала творчая група тэлевізійнага канала
ТVP-3 г. Беластока.
Супрацоўнікі польскага тэлебачання былі ў г. Навагрудку і раней.
У снежні мінулага года яны здымалі фільм пра А. Міцкевіча.
Гэта работа займала 40 хвілін эфірнага часу і называлася "Маладыя
гады". Яе дэманстравалі на польскім канале ўжо некалькі
разоў.
Мэтай прыезду тэлевізійных работнікаў на гэты раз стала жаданне
больш дасканала пазнаёміцца з месцам, дзе доўгі час жыў пясняр
польскага слова. Яны здзейснілі вандроўкі па гораду, пабывалі
на Замчышчы, дэталёва пазнаёміліся з экспазіцыямі Дома-музея
А. Міцкевіча.
У планах тэлевізійных майстроў зняць дваццаціхвілінны фільм
пра Мір, а пазней і пра Аўгустоўскі канал. Праз такія фільмы-замалёўкі
польскі народ будзе мець магчымасць пазнаёміцца з культурнымі
і гістарычнымі месцамі Беларусі. А гэта будзе садзейнічаць
узмацненню культурнага супрацоўніцтва."
К. Мятлік. (Газета "Новае жыццё")
24-25 жніўня 2006г. Дом-музей наведаў прапрапраўнук Адама
Міцкевіча Раман Гарэцкі-Міцкевіч, грамадзянін Францыі. Адбылася
сустрэча ў райвыканкаме, наведванне памятных мясцін Навагрудчыны:
Навагрудак, Любча, воз.Свіцязь.
4 жніўня 2006г.
адкрыта фотавыстаўка "Птушкі вакол нас",
падрыхтаваная сумесна з Гродзенскім аддзяленнем грамадскай
арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны". На фота
прадстаўлены, у т.л. птушкі занесеныя ў Чырвоную кнігу. Выстаўка
працуе да 27 жніўня.
1 і 2 ліпеня ў
час правядзення IV Фестываля сярэдневяковай культуры "Наваградскі замак" былі запісаны інтэрв'ю
для фільма "Навагрудак - 2006" і для "Радыё
Гродна". У гэтыя дні Дом-музей наведала каля 600 чалавек.
27 чэрвеня Дом-музей афіцыйна наведалі спецыялісты-мастакі
Нацыянальнага банка РБ з мэтаю распрацоўкі новых тэм для будучага
выпуску памятных манет Нацбанка РБ.
На 1 чэрвеня 2006г.
(па звестках лічыльніка "Акавіта")
сайт нашага Дома-музея наведалі жыхары 27 краін свету.
31 мая ў эфіры Першага Нацыянальнага тэлеканала
(БТ) быў паказаны сюжэт з нашага Дома-музея: фрагмент экскурсіі
для групы прыезджых
школьнікаў і фотавыстаўка "Возера Свіцязь".
З 10 мая на галоўнай старонцы сайта пачалі публікавацца бягучыя
навіны нашага Дома-музея.Апублікаваны (спасылка на гал. старонцы)
новы (2005г.) Закон аб музеях і музейным фондзе РБ.
30 мая ў
Доме-музеі адбылася літаратурна-музычная вечарына "З
думай аб радзіме" з удзелам камернага ансамбля Навагрудскай
школы мастацтваў. Гледачы - удзельнікі абласнога семінара бібліятэкараў.
4 - 5 мая ў
Доме-музеі Беларускім відэацэнтрам былі праведзены здымкі
мастацка-публіцыстычнага відэафільма пра Адама Міцкевіча "Нарадзіўся
я ліцвінам".
29 сакавіка Ў
Доме-музеі прайшла прэзентацыя выстаўкі "Беларускі
альбом" фотамастака Сяргея Качаргіна, супрацоўніка музея "Мир
фото" з г.Минска.
15 сакавіка адкрылася
выстаўка "На шляху ў ХХІ стагоддзе",
на якой прадстаўлены набытыя Домам-музеем за апошнія 5 гадоў
кнігі і карціны сучасных мастакоў, а таксама фатаграфіі аб
нашай дзейнасці.
27 лютага ў
Доме-музеі адбылася прэзентацыя фотавыстаўкі "Крокі
па зямлі". Яе аўтар - Суглоб Віктар Пятровіч, фотамастак,
заснавальнік і дырэктар першага ў Беларусі прыватнага музея "Мир
фото". (г.Мінск). Выстаўка будзе працаваць да 27 сакавіка.
23 лютага прагучала інтэрв'ю дырэктара Дома-музея на Гродзенскім
абласным радыё.
15 лютага ў
эфіры тэлеканала "Лад" прайшла телеперадача "Актуальнае
інтэрв'ю" з удзелам дырэктара Дома-музея.
18 лютага - абноўлена галоўная старонка сайта. Цяпер тут можна
пачытаць біяграфію Адама Міцкевіча на рускай, польскай і нямецкай
мовах, а таксама знайсці спасылкі на іншыя сайты.
З 20 студзеня ў
Доме-музеі пачынае працаваць выстаўка "Мая
Беларусь", на якой прадстаўлены творы жывапісу Уладзіміра
і Паўла Пракапцовых. Уладзімір Пракапцоў - член Саюза мастакоў
(з 1984г.), дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея (з 1998г.).
Павел Пракапцоў - выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў
(2005г.). |