Дом-музей - лаурэат Прэміі года Рэспублікі Беларусь "За дасягненні ў маральным і эстэтычным выхаванні беларускага народа" (1998г.)
Лаурэат 1998 Лаурэат 2003 Лаурэат 2003 Лепшая установа культуры Гродзенскай вобласці (2002г.), Пераможца-лаўрэат Першага Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь" (2003г.),

ЗАПРАШАЕМ У ДОМ-МУЗЕЙ АДАМА МІЦКЕВІЧА

ДОМ-МУЗЕЙ ПРАЦУЕ:
Аўторак-пятніца: 9.00-13.00, 14.00-18.00. Субота-нядзеля: 9.00-17.00.
Выхадны дзень: панядзелак, а таксама дні дзяржаўных святаў
.

ЦАНА БІЛЕТАЎ:(па стану на 17.03.2007г.)
школьнікі - 820руб.
навучэнцы тэхнікума (коледжа), ПТВ, студэнты - 1020руб.
дарослыя грамадзяне РБ - 1570руб.
замежныя грамадзяне (школьнікі, студэнты)1470руб. (біяграфічная тэма - 5 залаў)/ 3550руб. (біяграфія + выстаўкі).
замежныя грамадзяне (дарослыя) - 3550 / 5340руб.

Экскурсіі:
школьнікі, студэнты - 5640руб., дарослыя - 11460руб., замежныя гр. - 21400руб.
Прапануюцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі.
Аплата за паслугі праводзіцці наяўнымі грашыма або па безнаяўнаму разліку.
Тэлефон/факс для даведак: (01597) 232-67, або 242-43, 243-40. Тэлефонны код Беларусі +375.
e-mail: gaiba@tut.by

ЭКСПАЗІЦЫЯ МУЗЕЯ
Дзеючая сёння экспазіцыя адкрыта 25 мая 2001г. Работы па яе стварэнню выкананы прадпрыемствам “Мінскі мастацкі камбінат”. Аўтары навуковай канцэпцыі супрацоўнікі Дома-музея С.Анісімава. Н.Чарняўская, М.Гайба. Мастацкае рашэнне ажыццёўлена мастаком Г.Чыстым (г.Мінск).
У галоўным доме, у 5-ці пакоях, прадстаўлена біяграфічная экспазіцыя, у падвале і падземным пераходзе, які злучае дом з флігелем, размяшчаюцца выстаўкі. З іх дзве пастаянныя – “Святло кухні Міцкевічаў” і “Паэма “Пан Тадэуш” – праз гады і народы”.
У экспазіцыі паказаны рэчы, звязаныя з Міцкевічам і яго акружэннем: камплекты мэблі, гадзіннікі, кнігі, рукапісы, піяніна, веер і г.д., партрэты калег, сяброў і знаёмых.

ТЭМАТЫЧНЫЯ ЭКСКУРСІІ:
1.Жанчыны ў жыцці і творчасці А.Міцкевіча (для навучэнцаў і дарослых). У экскурсіі робіцца акцэнт на ўплыў жанчын (М.Верашчака, К.Яніш, К.Сабаньска, Е.Г.Анквіч, М.Шманоўская і інш.) на жыццёвы і творчы шлях паэта.
2.Расійскі перыяд жыцця Адама Міцкевіча (для усіх катэгорый) А.Міцкевіч пражыў у Расіі амаль 5 гадоў (1824-1829гг). Расказваенцца аб яго жыцці ў Пецярбургу, Адэсе, Крыме, Маскве, аб творчых узаемаадносінах з рускімі паэтамі (А.Пушкін, М.Палявы, .Жукоўскі і інш.), аб творах гэтага перыяду, дзе А.Міцкевіч па словах М.Палявога быў “не толькі як першы польскі паэт, але як амаль першы сярод сёння існуючых”.
3.Шляхецкія сядзібы Навагрудчыны. (сярэдні і старэшы школьны ўзрост, дарослыя) У экскурсіі расказваецца аб сядзібах у Завоссі, Туганавічах, Шчорсах, аб іх архімтэктурных і планіровачных асаблівасцях, аб іх уладальніках і ролі гэтых людзей у жыцці А.Міцкевіча і гісторыі Беларусі.
4.А.Міцкевіч у творчасці мастакоў і скульптараў. (для усіх катэгорый) Аповяд пра змешчаныя ў экспазіцыі і фондах работы Аляшкевіча, Арлоўскага, Ваньковіча, Бурдэля, Д’Анжэ, Назарэнкі, Панкратава, Кашкурэвіча і іншых.
ЛЕКЦЫІ:
1. У бацькоўскім доме. (для усіх катэгорый) Пра дзіцячыя і юнацкія гады А.Міцкевіча, праведзеныя на Навагрудчыне.
2.“Часта бачу ў сне Навагрудак”. (старэйшыя клася, навучэнцы, дарослыя) Аб жыцці А.Міцкевіча за мяжой, аб вобразе Радзімы ў яго пісьмах і творах.
3. Лёс братоў і нашчадкаў А.Міцкевіча. (старэйшыя клася, навучэнцы, дарослыя) Расказваецца аб лёсе братоў Францішка, Аляксандра, Ежы, аб дзецях Адама Міцкевіча і ях нашчадках, аб іх кантактах з Навагрудчынай.

МУЗ.-ПЕДАГАГІЧНЫЯ ЗАНЯТКІ
“Калядныя сустрэчы”. (малодшы і сярэдні школьны ўзрост). Сустрэчы праводзяца напярэдадні і ў час каталіцкіх і праваслаўных калядаў. Увага надаецца гісторыі свята, традыцыям. Выкарыстоўваецца батлейка і фрагменты твораў А.Міцкевіча.
ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНЫ САЛОН (ГАСЦЁЎНЯ)
1. А.Міцкевіч і А.Пушкін: два погляды. (навучэнцы, дырослыя). Прымаюць удзел навучэнцы каледжаў, навучэнцы і выкладчыкі школы мастацтваў. Выкарыстоўваюцца вершы паэтаў (А.М. і А.П.), гучыць музыка Шапэна, Бетховена, Моцарта, дэманструюцца слайды.
2.Адам Міцкевіч і Фрэдэрык Шапэн: сустрэчы на раздарожжы. (навучэнцы, дарослыя). У аснову пакладзены узаемаадносіны А.Міцкевіча, Ф.Шапэна, Ж.Санд.



Copyright © 2007